Personal site of Ales'  Rybak   

АСАБІСТАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ СТАРОНКА

АЛЕСЬ РЫБАК

(бел) Б І Я Г Р А Ф І Я (eng)(укр)

П а к і н у ц ь  з а п і с

ТВОРЧАСЦЬ

 
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
ПЕРАКЛАДЫ НА ІНШЫЯ МОВЫ
ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

Стваральнік сайта - ankast@tut.by

 

Шаноўныя госці сайта! Вы маеце магчымасць звяртацца да пісьменніка праз электронную пошту.

E-mail: al-rybak@tut.by

 

 

ГАЛАБРОДЫ 

Ад аўтара

    “Галаброды  гэта другая частка дылогіі, якую я пісаў хоць і са значнымі перапынкамі, але ні на ёту не адступаючы ад галоўнай задумы. Хто чытаў раман “Трэба было жыць”, што вытрымаў некалькі выданняў, у тым ліку і ў серыі “Школьная бібліятэка”, павінен памятаць, якім пакручастым і пакутным шляхам дабіраўся галоўны герой твора Вадзім Гурко на новае сваё месца жыхарства  да старэйшай сястры Веркі. Яна, сястра, рана выскачыла замуж і з’ехала са сваім суджаным  Юзікам  у адзін з раёнаў Заходняй Беларусі, каб там сумесна ладзіць новае жыццё. Гэта былі першыя гады пасля крывавай вайны, якая ва ўсіх герояў пакінула ў сэрцах і душах адметны рубец: Верка развіталася з магіламі самых дарагіх ёй людзей  бацькі, маці, меншага браціка Лёвы, а Юзік быў рэпатрыяваны з Беласточчыны (паводле заключанай 16 жніўня 1945 года дамовы паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы, згодна з якой з БССР у Польшчу было перададзена семнаццаць раёнаў Беластоцкай вобласці і тры раёны Брэсцкай вобласці).  ПРАЦЯГ

    Маша і Машка

    Аповесць

     Знiклым i дачасна знiкаючым вёскам i вёсачкам, яе жыхарам, хто яшчэ застаўся ў жывых, са скрухай i душэўным болем прысвячаю.

                                                              Аўтар.

     Пасярод ночы, у кароткім промільгу між сном і трызненнем, яна ўлавіла якійсь гук з боку кухні, як штось глуха ляснула, пасля мякка, акурат на снег за вакном шлёпнула з грушы мёрзлая дзічка, нешта кранулася падлогі.

    Намаганнем волі яна прыўзняла трохі галаву, выбавіла вушы з ваўнянай хусткі, каб лепш чуць. “Няўжо зноў бац упанадзіўся, лазіць па стале, шукае чаго па кутах? — апякла думка. — Божачка, няўжо да мяне скора дабярэцца, прывядзе ненажэрную сваю хеўру?!”

    Хацелася б ведаць, колькі ўжо часу, але высоўваць рукі з-пад ватнай коўдры, каб глянуць на сцяну, дзе вісеў круглы, на батарэйцы, гадзіннік, які нячутна адлічваў хвіліны і гадзіны, не рашылася. “Кепска, што без бою, — са шкадаваннем зноў падумала пра даваенныя яшчэ ходзікі, у цёмным, са шклом, футарале, што мёртва Бог ведае колькі часу пыляцца збоку ля бажніцы. — Як хораша яны білі, адлічвалі кожныя паўгадзіны”.

    На кухні зноў нешта шкрэбнула, цяпер у рог дзвярэй, пасля мацней і настойлівей, і яна, канчаткова ачомаўшыся, адчула, як цёплая хваля падкаціла да сэрца.

    — Машка, Машка! — хрыпла гукнула ў цемнату і задыхнулася ад чуллівасці. — Няўжо? Дзе ж ты так доўга бадзялася? Але ж, дзякаваць Богу, хоць жывая...   ПРАЦЯГ

    .                                                                                                                   

  ІНШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ

ПЕРАКЛАДЫ

  На сустрэчы са студэнтамі БДПУ імя М. Танка (2004). На здымку  І.Шпакоўскі, Э.Ялугін, А. Рыбак

Die Heimkehr

Bevor sie und Lesik geholt wurden, hatte Volha den ganzen Tag und die ganze Nacht das Gefühl eines drohenden Unglücks....

Rodzinne progi

Cały ten dzień i całą noc, kiedy ją i Lesika aresztowano, Olga spędziła w przeczuciu nieszczęścia.... Przełożył Jan Kazem-Bek 

Home

ALL that day and night, before she and Lesik were arrested, Olga lived with the premonition of disaster.Yesterday, at deepest midnight, as the wind raved outside the walls of the house, hurling great handfuls of dry snow against the window panes...Diana Turner translated this story

СПАСЫЛКІПРАЭКТЫ

 ГУРТ "БРАМА" УВАХОД У НОВАЕ МАСТАЦТВА НА АСНОВЕ НАРОДНАЙ СПАДЧЫНЫ

газета НАРОДНАЯ ВОЛЯ  

Шмат пісьменнікаў пісалі і пішуць для дзяцей. Выключэннем не стаў і Алесь Пятровіч Рыбак, разнастайныя дзіцячыя апавяданні якога можна сустрэць на старонках часопіса "ВЯСЁЛКА". Спецыяльна для наведвальнікаў сайта мы змяшчаем вясёлы дабрадушны твор пад назвай "ЯК МЯНЕ КІДАЛІ АКУЛАМ "
Каталогі, рэйтынгі, лічыльнікіПУБЛІЦЫСТЫКА, КРЫТЫКА, РЭЦЭНЗІІ
 Rating All.BY ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Каталог TUT.BY  

Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

 

Святло былых вёсак  

Памiраюць, адыходзяць у нябыт не толькi людзi, памiраюць, знiкаюць з твару зямлi гарады, знiкаюць цэлыя народы, нават цывiлiзацыi.

"Жыць не фальшыва"

...Са Славамiрам я пазнаёмiўся асабiста, калi ён ужо стаў сябрам Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. А да гэтага шмат чуў пра яго на шматлiкiх мiтынгах апазiцыi.

Пах зямлi

Беларускага пiсьменнiка Вiктара Говара незаслужана мала ведаюць у нашай краiне.... 

Google
 
 
Дызайн і распрацоўка © 2005-2007 - EXA



 
почта